Прэзiдэнт Анджэй Дуда адзначыў палякаў, якія ратавалі яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны, Камандорскім крыжам ордэна Заслугі перад Рэспублікай Польшча. Сярод узнагароджаных была і сям’я Гураль, якая амаль два гады хавала 11 яўрэяў.
Як паведамляе сайт Prezydent.pl, за гераізм і незвычайную мужнасць, праяўленыя пры выратаванні жыццяў яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны, за выдатныя заслугі ў абароне годнасці, чалавечнасці і правоў чалавека, ўзнагароджаны былi:
Ян ХОНДРА
у сваім сямейным доме пад Влодавай ён хаваў сям’ю Вакерманаў, якія выратаваліся ад высылкі ў нямецкі лагер знішчэння ў Сабіборы.
пасмяротна
Халіна і Мар’ян ДВОРЧЫКІ
пара сям’і Дворчыкаў выратавала дзвюх яўрэйскіх жанчын, якія ўцяклі з гета ў Скаржыска Каменнэ.
Аляксандра і Ян ГУРАЛЬ
муж і жонка Гураль схавалі на сваім хутары Калонiя Косаў Лацкі ад 11 да 18 яўрэяў, у тым ліку ўцекачоў з суседняга нямецкага лагера смерці ў Трэблінцы.
Эмілія КОСАЎЕР РОЗЕНЦВАЙГ
жаўнер батальёна Арміі Краёвай iм. Валерыяна Лукасінскага, выратаваў Эмануэля Рынгельблюма з нямецкага працоўнага лагера СС у Траўніках, а таксама яўрэяў з Варшаўскага гета і нямецкага лагера СС у Панятове.
Тэадор ПАЕЎСКІ
Жаўнер Арміі Краёвай пс. «Шалёны» разам з Эміліяй Косаўэр – Розенцвайг выратаваў Эмануэля Рынгельблюма з нямецкага працоўнага лагера СС у Траўніках, ён таксама выратаваў Ёнаша Туркова з варшаўскага гета, а таксама яўрэяў, якiя ўцяклі з турмы «Генсёўка».
Катажына і Станіслаў СЕРАНСКIЯ
Польскі дыпламат Станіслаў Серанскі і яго жонка схавалі каля 150 яўрэяў у амбасадзе Польшчы ў Празе, а затым у сваім доме ў Варшаве – Анін.