Амерыканская газета New York Times апублікавала чарговыя доказы ваенных злачынстваў, учыненых расiйскімі салдатамі ў Бучы пад Кіевам. Журналісты New York Times знайшлі вiдэа з камеры назірання і сабралi новыя сведчанні відавочцаў злачынства.

Газета апублікавала відэа з камеры назірання, на якім бачна, што расійскія салдаты вядуць восем украінцаў.

Запіс камеры назірання ад 5 сакавіка пацвярджае версію сведак. На відэа бачныя двое расiйскiх салдат і целы, якія ляжаць ля агароджы офіснага будынка. Сярод забітых быў чалавек, апрануты ў куртку блакітнага колеру.

З дапамогай спадарожнікавых фотаздымкаў, зробленых пасля вываду расiйскіх войскаў, журналістам удалося ідэнтыфікаваць хаця б частку загінулых, а таксама аднавіць ход падзей.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)