Сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч заявіў, што ў Беларусь пранікаюць украінскія дыверсійна-разведвальныя групы.

«Глядзіце, што дзеецца на паўднёвых рубяжах Беларусі, на тэрыторыі некалі сяброўскай брацкай Украіны. Сёння групоўка ўзброеных сіл на ровенскім кірунку складае каля 10,5 тысячы чалавек, на чарнігаўскім — 4,5 тысячы, на кіеўскім — больш за 5 тысяч. Ідзе інжынернае абсталяванне ўчасткаў украінскай мяжы ўздоўж нашых паўднёвых межаў. Мініраванне, ажыццяўленне завалаў, дзеянні дыверсійна-выведвальных груп, у тым ліку з заходам на беларускую тэрыторыю»,- заявіў Вальфовіч у інтэрв’ю прапагандысцкаму тэлебачанню «Ваен ТБ».

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка абверг словы беларускага генерала.

«Цяпер ёсць заявы аднаго з вайсковых кіраўнікоў Беларусі аб тым, што ўкраінцы нібыта пачынаюць пераходзіць на тэрыторыю Беларусі і што нібыта на тэрыторыі Беларусі ўкраінцы ўладкоўваюць нейкія засады, нешта мінуюць і гэтак далей. Гэта значыць, расіяне, мяркуючы па ўсім, папрасілі кіраўніцтва Беларусі ўключыцца ў слоўную, як мінімум, гульню супраць Украіны і пачаць распавядаць небыліцы пра тое, як украінцы збіраюцца нешта там рабіць на тэрыторыі Беларусі», — адзначыў Дзенісенка.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)