Польскі журналіст Пётр Чабан апублікаваў відэа, на якім бачна, як беларускія сiлавікі жорстка абыходзяцца з мігрантамі.

На відэа бачна, як з беларускага боку людзі ў ваеннай форме збіваюць мігрантаў дубінкамі. Запіс быў зроблены некалькі дзён таму.

Памежная служба Польшчы запатрабавала тлумачэнняў ад сваіх калег з беларускага боку. Беларускі бок запэўніў аб «высвятленні абставінаў здарэння».

Нагадаем, што рэжым у Мінску працягвае абвінавачваць Польшчу ў нібыта бесчалавечным абыходжанні з бежанцамі і імігрантамі.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)