У ноч з 23 на 24 чэрвеня 1941 г. супрацоўнікі НКУС забiлi польскіх грамадзян, якіх раней змясцiлi ў турмы ў Дубне, Ашмянах і ў Сандовай-Вішні.

У сярэдзіне 1941 г. на польскіх тэрыторыях, акупаваных СССР, было 46 агульных турмаў. Дакументы, знойдзеныя ў савецкіх архівах, сведчаць, што колькасць людзей у савецкiх турмах на 10 чэрвеня 1941 г. складала 39 847 чалавек. Гісторык Богдан Мусял падлічыў, што станам на 22 чэрвеня 1941 г. колькасць вязняў, зняволеных у турмах і арыштаваных у Заходняй Беларусi i ва Украiне, склала каля 40–50 тыс. чалавек. Магчыма, у наступныя дні гэтая лічба павялічылася.

Пасля пачатку нямецкага ўварвання НКУС пачаў масавыя арышты сапраўдных і меркаваных ворагаў савецкай улады. Затрыманых у гэты час звычайна не ўносілі ў турэмны ўлік.

Крыніца: @ WBH_2016 / Twitter, wikipedia.org

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)