Паводле інфармацыі тэлеканала «Белсат», прысуд у справе палітвязня, актывіста Саюза палякаў Беларусі і польскага журналіста Анджэя Пачобута будзе абвешчаны заўтра.

Заўтра ў 14.30 у Гродзенскiм абласным судзе адбудзецца апошняе паседжанне ў закрытым працэсе. Паседжанне будзе весці суддзя Дзмітрый Бубенчык, вядомы сваімі жорсткімі прысудамі па палітычных справах, у т.л. супраць беларусаў, якія асуджаюць вайну ва Украіне. Таму старшыня эміграцыйнага Народнага антыкрызіснага упраўлення Павел Латушка заклікаў Еўразвяз і Украіну ўвесці персанальныя санкцыі ў дачыненні да суддзі.

Палітычны працэс над актывістам польскай меншасці Анджэем Пачобутам пачаўся 16 студзеня і працягваецца ў абласным судзе Гродна. Слуханні праходзяць у зале суда Кастрычніцкага раёна. Суд быў засакрэчаны, а гэта значыць, што ў ім не могуць удзельнічаць ні сваякі, ні журналісты. Адвакаты не могуць дзялiцца інфармацыяй аб ходзе працэсу.

Крыніца: тэлеканал «Белсат»

Fot. FB

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)