Тэлеканал «Белсат» са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад каталіцкіх святароў, паведаміў, што адной з умоў вяртання Чырвонага касцёла вернікам можа быць адстаўка ксяндза Уладзіслава Завальнюка, які апякуецца храмам з 1990 г. Кажуць, што біскупы ўжо шукаюць наступніка для пробашча.
У Чырвоным касцёле паведамілі, што ксяндза Уладзіслава ўжо спрабавалі нядаўна перавесці пробашчам у парафію Ракава каля Мiнскa. Але ён здолеў упэўніць, што «гэта будзе непрыгожа адносна нашай парафіі – пакінуць яе цяпер, у такі цяжкі момант». Тым не менш ракаўскую парафію пасля смерці мясцовага пробашча перадалі пад «шэфства» Чырвонага касцёла.
Нагадаем, Чырвоны касцёл зачынены для вернікаў з 26 верасня 2022 года з-за меркаванага пажару ў сакрыстыі.
Крыніца: wb24.org/belsat.eu
Fot. Wikimedia Commons