У ноч з 21 на 22 мая 1941 г. быў праведзены апошні этап злачыннай, масавай дэпартацыі польскага насельніцтва з акупаваных Савецкім Саюзам усходніх ваяводстваў ІІ Рэчы Паспалітай.  Крэсавяне трапілі ў Краснаярскі край, Алтайскі край, Новасібірскую вобласць і Казахстан. Цяжка ацаніць колькасьць людзей, якія ў выніку апошняй дэпартацыі апынуліся ў глыбіні Савецкага Саюзу, даследчыкі кажуць, што толькі польскіх грамадзянаў магло быць ад 31 тысячы да нават 52 тысяч.

Пасля 17 верасня таго ж года, калі Чырвоная Армія перайшла межы Польшчы, на захопленых ёю тэрыторыях пачаўся небывалы тэрор. Каб замацаваць тэрытарыяльныя змены, санкцыянаваныя сакрэтным пратаколам да пакта Молатава-Рыбентропа ад 23 жніўня 1939 г., Саветы вырашылі вызваліць гэтыя тэрыторыі ад польскага насельніцтва. Першая шырокамаштабная дэпартацыя была праведзена савецкай уладай 10 лютага 1940 г. Наступныя буйнамаштабныя дэпартацыі адбыліся 13 красавіка і 29 чэрвеня таго ж года.

Рашэнне аб дэпартацыі сотняў тысяч палякаў прымалі вышэйшыя прадстаўнікі савецкай улады на чале з Іосіфам Сталіным і кіраўніком НКУС Лаўрэнціем Берыям і наркомам замежных спраў СССР Вячаславам Молатавым. Загады аб высылцы былі выдадзеныя ў Маскве ўжо ў снежні 1939 г.; на іх аснове былі складзеныя інструкцыі для палявых аддзелаў НКУС, адказных за «зачыстку» заходніх частак савецкіх рэспублік Украіны і Беларусі. Дэпартацыі праводзіліся паводле пайменных спісаў, падрыхтаваных супрацоўнікамі НКУС пры супрацоўніцтве мясцовых камуністаў.

Fot. cbw.wp.mil.pl

Fot. cbw.wp.mil.pl

Fot. cbw.wp.mil.pl

Улады СССР разглядалі дэпартацыі не толькі як форму барацьбы з палітычнымі ворагамі ці элемент знішчэння польскіх эліт, але перш за ўсё як магчымасць выкарыстаць тысячы людзей у выглядзе бясплатнай працоўнай сілы. Цяжкая праца ў сібірскай тайзе з тэмпературай да некалькіх дзесяткаў градусаў, голадам і хваробамі прывялi да гiбелi многіх ссыльных. Гэта было добра прадуманае і спланаванае злачынства супраць польскага народа.

Ссыльным давялося ехаць некалькі тыдняў. Вагоны для жывёл, у якіх яны ехалi, мелі нары, жалезныя печкі, а замест прыбіральняў — дзіркі ў падлозе. Не хапала вады, гарачага харчавання, медыцынскага абслугоўвання. Вошы і блашчыцы хутка распаўсюджвалicя ў транспарце. Да гэтага дадалося жахлівае сцісканне, асабліва ў гарачае надвор’е. Гэтыя ўмовы, зневажаючыя чалавечую годнасць, часта станавіліся прычынай смерці, асабліва самых слабых: хворых, дзяцей і старых.

Падарожжа, аднак, было толькі першым актам драмы ссыльных. Жыллёвыя ўмовы, у якіх аказаліся дэпартаваныя, па прыбыцці прывялi у шок. «Уздоўж сцен барака былі збудаваныя двухузроўневыя нары даўжынёй каля 2,5 м і шырынёй амаль 170 см. З трох бакоў іх абшывалі падранымі [расколатымі] дошкамі шырынёй каля 30 см, ствараючы своеасаблівую скрыню без аднаго борта, — апісваў Збігнеў Федус, якому тады было менш за дзесяць гадоў. Многіх ссыльных размяшчалі ў зямлянках і гліняных хацінах, якія былі цеснымі і практычна непрыдатнымі для пражывання.

Паводле ацэнак польскіх уладаў на эміграцыі, у выніку дэпартацый, арганізаваных у 1940–1941 гадах, у сібірскія ГУЛАГі магло быць адпраўлена да мільёна мірных жыхароў, хоць у савецкіх дакументах гаворыцца пра 320 тысяч. Некаторыя з іх уцяклі з працоўных лагераў дзякуючы арміі генерала Уладзіслава Андэрса, створанай у СССР (пасля заключэння пагаднення Сікорскага-Майскага).

Аднак не ўсе добраахвотнікі дабраліся да месца створаных атрадаў, бо іх спробы былі блакіраваны Саветамі. Дакументы, якія пацвярджалі польскае грамадзянства, збірала НКУС – палякаў прымушалі прымаць савецкія дакументы. Яшчэ адной магчымасцю пакінуць Сiбір было ўступленне ў фармiраванне, створанае пад эгідай Масквы і інспіраванае польскімі камуністамі, са згоды Сталіна – дывізію ім. Тадэвуша Касцюшкі, якая была ядром пазнейшага «народнага» Войска Польскага.

Дэпартацыі польскага насельніцтва ўглыб СССР у 1940–1941 гадах былі не апошнімі. Пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю акупаванай Германіяй Польшчы ў 1944 г. яны зведалі ўмовы жыцця, у тым ліку ў суровым клімаце сібірскіх стэпаў. Жаўнеры Арміі Краёвай, дэпартаваныя ў ГУЛАГі, і мірнае насельніцтва з тэрыторыі, акупаванай Саветамі. Большая частка дэпартаваных вярнулася ў краіну ў рамках рэпатрыяцыйных кампаній, якія праводзіліся да канца 1950-х гадоў.

Крыніца: IPN

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)