У 2022 годзе грамадзяне Беларусі атрымалі 118 523 шэнгенскія візы. Гэта ў два разы больш, чым год таму, калі беларусам было выдадзена 57 485 візаў. Статыстыка апублікаваная на сайце Еўракамісіі.
У статыстыку патрапілі не толькі беларусы, але і тыя, хто мае дазвол на пастаяннае ці часовае пражыванне.Таксама яна ўлічвае толькі візы тыпу C (кароткатэрміновыя).
Найбольш візаў беларусам выдала Італія – больш за 36 тысяч. На другім месцы Германія (26 667 віз). Пасольства Польшчы ў Мінску выдала 4232 візы, консульства ў Брэсце – 4653 візы, консульства ў Гродне – 8392 візы.
fot. euroby.info