14 чэрвеня суд Брэсцкага раёна разгледзіць справу Томаша Бярозы, абвінавачанага па ч. 1 арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць) і арт. 358 (шпіянаж). Працэс будзе весці суддзя Сяргей Беразюк.

Адзначым, што ў раскладзе суда няма імені па бацьку Томаша — імаверна, гэта звязанае з тым, што мужчына — паляк, выказваюць меркаванне праваабаронцы.

Вядома, што Томаш з 2014 года займаўся ў Белаазёрску рытуальнымі паслугамі, рабіў помнікі. Згодна з інфармацыяй з адкрытых крыніц, яго бізнэс быў афіцыйна ліквідаваны 16 мая.

Крыніца: t.me/viasna96

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)