У мінулыя выходныя ў аркадах Кубіцкага ў Варшаве адбыўся чарговы кангрэс “Polska Wielki Projekt”. Ганаровы патранат над мерапрыемствам узяў прэзідэнт Анджэй Дуда. У кангрэсе прынялі ўдзел польскія дзеячы з фундацыі «Młode Kresy».

Мерапрыемства стала добрай нагодай для прэзентацыі навуковых дасягненняў фундацыi.

На стэндзе ўдзельнікі з’езду маглі пазнаёмiцца з двума дакладамi сацыялагічнага характару: «Імкненні і дылемы маладых палякаў у Беларусі», «Імкненні і дылемы маладых палякаў у Літве», а таксама манаграфію пад назвай «Палітыка беларускіх уладаў у дачыненні да польскай меншасьці ў 1994-2022 гадах» Міраслава Капцэвіча.

Кангрэс “Polska Wielki Projekt” — гэта серыя дэбатаў з удзелам кансерватыўных палітыкаў, навукоўцаў і экспертаў з Польшчы і з-за мяжы. Галоўнай тэмай сёлетніх дэбатаў сталі выклікі, з якімі сутыкаецца Цэнтральная і Усходняя Еўропа. На кангрэсе прысутнічалі прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі, еўрадэпутат Рышард Легутка і гісторык Давід Энгельс.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)