У чэрвені 1943 г. салдаты Навагрудскай акругi Арміі Краёвай разграмілі нямецкі гарнізон у Івянцы. На некалькі гадзін мястэчка апынулася ў руках палякаў. Гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Івянецкае паўстанне».

Гэта было 19 чэрвеня 1943 года. У Івянцы на Навагрудчыне на «Анёл Панскі» зазванілі касцёльныя званы — для немцаў і беларускіх паліцаяў быў час абеду.

undefined

Івянец, касцёл св. Мiхала (фота: nac.gov.pl)

Затым у бой уступілі салдаты Арміі Краёвай. Яны перакрылі шляхi камунікацыі і заатакавалі горад. Падчас баёў да палякаў далучыліся беларускія паліцаі. Дзеянне польскага партызанскага атрада выклікала ўсеагульную радасць жыхароў – на будынках з’явіліся польскія сцягі, а па радыё гучаў “Мазурак Дамброўскага”.

Паўстанне мела поспех – палякам удалося дабіцца пастаўленых мэт: былі вызвалены ўсе вязні, якія трымаліся акупантамі; была захоплена вялікая колькасць зброі, боепрыпасаў, харчавання і транспартных сродкаў.

Por. K.Miłaszewski (Lewald) w Iwieńcu. Fot. z książki J.Kuźmińskiego: Z Iwieńca i Stołpców doBiałegostoku.

Паручнік К. Мілашэўскі “Левальд” у Івянцы (фота з кнігі Я. Кузьмінскага: З Івянца і Стоўбцаў да Беластоку)

Перад абліччам хуткай нямецкай падмогі партызаны адышлі з горада разам з беларускімі паліцаямі і польскай моладдзю, якая пад пагрозай вярбоўкi ў акупацыйную паліцыю ўлілася ў рады падполля.

Каб не дапусціць падобных дзеянняў, немцы ў ліпені 1943 г. распачалі аперацыю «Герман» супраць польскіх і савецкіх партызан, якія стаялі ў Налібоцкай пушчы.

Крыніца: IPN

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)