Аўтарытэтны польскі гістарычны часопіс “Mówią wieki” прысвяціў спецыяльны выпуск паўстанню 1863 года на беларускіх землях. Часопіс быў апублікаваны на дзвюх мовах – польскай і беларускай.

Рэдактарам з беларускага боку выступіў гісторык, прафесар Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Аляксандр Смалянчук.

Гэта не першае беларускамоўнае выданне часопіса. Спецыяльны выпуск за 2014 год быў прысвечаны Аршанскай бітве 1514 года.  Пазней гэтае выданне было прэзентавана і ў Беларусі.

“Mówią wieki” – гэта найстарэйшы польскі папулярна-гістарычны часопіс, які выдаецца бесперапынна з 1958 года. Над выкананнем высокага ўзроўню зместу працуе Рэдакцыйная рада, які складаецца з прызнаных экспертаў. Кожны нумар уяўляе сабой асобную манаграфію, прысвечаную гісторыі і культуры польскіх гарадоў або ваеннай гісторыі.

fot. empik.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)