Старшыня Саюза палякаў у Беларусі, Анжаліка Борыс, сустрэлася з падляшскім ваяводам Яцэкам Бжазоўскім. У ходзе сённяшняй сустрэчы абмяркоўваліся пытанні дзейнасці польскіх адукацыйных устаноў і паўсядзённыя праблемы польскай супольнасці за ўсходняй мяжой.
Па словах кіраўніка найбуйнейшай польскай арганізацыі ў Беларусі, у цяперашні час там функцыянуе больш за 60 устаноў, якія выкладаюць польскую мову, а таксама расце колькасць грамадзян, якія клапоцяцца аб польскіх месцах памяці.
Падляшскі ваявода запэўніў Анжаліку Борыс у сваёй падтрымцы дзейнасці Саюза. Пра гэта паведаміла прэс-служба Падляшскага ваяводскага ўпраўлення.
Крыніца: facebook.com/PodlaskiUW
Фота: Krzysztof Zdanuczyk/PUW