У пятніцу пад амбасадай Беларусі ў Варшаве адбылася сумесная акцыя беларусаў, украінцаў і палякаў. Удзел у ёй прынялі каля 50 чалавек.

У адказ на заявы дыктатара, што ў заходніх краінах няма грэчкі і солі, пратэстоўцы прывезлі крупы і соль.

Пратэстоўцы рассыпалі па бруку грэчку, аўсянку, проса і соль. Падчас акцыі палiцыянты запісалі пашпартныя даныя некалькіх чалавек, якія кідалі пакеты з соллю i крупамi ля амбасады.

Учора Лукашэнка зноў паўтарыў гэты абсурдны тэзіс: “У іх няма солі! Вялікі, багаты Захад, а солі няма! І каб людзі не казалі пра тое, што беларусы нармальна жывуць, яны іх проста не выпускаюць. Вось і ўся дэмакратыя”.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)