Гродзенскае ўпраўленне КДБ абвінавачвае журналіста Дзяніса Івашына ў дзяржаўнай здрадзе.

Гродзенскі следчы журналіст Дзяніс Івашын быў арыштаваны 12 сакавіка па артыкуле 365 Крымінальнага кодэксу Беларусі. 29 кастрычніка сям’я Дзяніса атрымала інфармацыю аб абвінавачанні на падставе новага артыкула.

У сакавіку следчыя правялі ператрусы на кватэры Дзяніса, на лецішчы і ў кватэры яго бабулі. Падчас ператрусу следчыя канфіскавалі тэхніку і рэчы звязаныя з Украінай, хаця ў артыкуле, на падставе якога ён быў арыштаваны, гаворка ішла толькі пра «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка міліцыі».

У верасні скончыўся тэрмін утрымання пад вартай па вышэйзгаданым артыкуле. 24 верасня жонка Дзяніса, Вольга звярнулася да следчага КДБ Варанецкага які вядзе гэтую справу з просьбай патлумачыць, па якім артыкуле яе муж дагэтуль утрымліваецца за кратамі.

«Грамадзяніне Варанецкі, растлумачце, калі ласка, у якіх менш цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах абвінавачваецца мой муж Івашын Дзяніс Яўгенавіч.
Нагадваю, што Крымінальны кодэкс з’яўляецца афіцыйна прынятым прававым актам, і кожны можа набыць копію гэтага кодэкса ў звычайнай кнігарні, а значыць, інфармацыя, якая змяшчаецца ў ім, не можа быць сакрэтнай, таму прашу апублікаваць якія артыкулы КК РБ вы інкрымінуеце Дзянісу Івашыну.
У вас ёсць смеласць абвінавачваць яго, ёсць мужнасць і смеласць прызнаць, у чым менавіта вы яго абвінавачваеце», — можна прачытаць у лісце жонкі да следчага.

29 кастрычніка сям’я Дзяніса атрымала адказ, згодна са зместам ліста следчага Варанецкага, Дзяніса Івашына абвінавацілі 2 верасня 2021 года не толькі па артыкуле, звязаным з умяшаннем у дзейнасць супрацоўніка міліцыі, але і дадаткова на падставе артыкулу 356 ч. 1 КК РБ – Здрада дзяржаве.

Указаны артыкул прадугледжвае крымінальную адказнасць да 15 гадоў за перадачу дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі, прадстаўнікам названых суб’ектаў. Крымінальная адказнасць прадугледжана таксама за перадачу сакрэтнай інфармацыі, перададзенай Рэспубліцы Беларусь іншымі краінамі, шпіянаж, перадачу інармацыі баку праціўніка або іншую дапамогу замежнай дзяржаве або удзел у дзейнасці на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Беларусь.

Варта адзначыць, што адказ сям’я атрымала адказ са спазненнем, толькі пасля шматлікіх скаргаў у Камітэт дзяржкантролю і раённую пракуратуру.

Дзяніс знаходзіцца за кратамі з 12 сакавіка. Яго часта змяшчалі ў карцэр на падставе сфабрыкаваных парушэнняў правілаў унутранага распарадку. Да затрымання яго журналісцкая праца была прысвечана тэме Украіны, сепаратызму, наймітаў з Беларусі і Расіі і іх удзелу ў вайне на Данбасе, дэзерціраў з украінскага «Беркута», якія пасля «Майдана» ва Украіне ўладкаваліся ў розныя службы ў Расіі і Беларусі.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)