Учора Аляксандр Лукашэнка падпісаў «Указ № 480», паводле якога 448 грамадзян Украіны атрымалі беларускае грамадзянства.
Беларускі палітык Лукашэнка падчас «Вялікай размовы» — штогадовай пастановачнай гутаркі са СМІ і беларускімі грамадзянамі паабяцаў, што кожны ўкраінец, які цяпер пражывае ў кіруемай ім краіне пасля падачы адпаведнай заяўкі атрымае беларускае грамадзянства. .
На сённяшні дзень грамадзянамі Беларусі сталі больш за 1200 чалавек, якія прыехалі з Украіны.