Гэта будзе палітыка паклёпу, і ў гэтым няма сумневаў. Ён паспрабуе стварыць імідж Польшчы як краіны, якая непрыязная да людзей, у якіх іншы колер скуры. Гэты імідж будзе будавацца на тым, што ў Польшчы, маўляў, парушаюцца правы чалавека,- так пракаментаваў апошнія дзеяннi беларускага рэжыму намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік.

У інтэрв’ю Польскаму радыё Мацей Вонсік падкрэсліў, што Лукашэнка пры падтрымцы прэзідэнта Расiі не адмовіцца ад спробаў дэстабілізаваць Польшчу і Еўропу.

Намеснік міністра пракаментаваў паклёп польскага перабежчыка, які быў выкарыстаны рэжымам для кампаніі супраць Польшчы.

— Гэтая сітуацыя мала ўплывае на маральны дух. Тым больш, што відаць, што сітуацыя страшэнна фальшывая, бо тое, што кажа гэты малады, няшчасны чалавек для беларускага тэлебачання, польскі мэйнстрым нават не ўспрымае гэта усур’ёз. Кажа, што польскае войска забівала валанцёраў і бачыў два такія выпадкі, толькі ніводная з такіх арганізацыяў не паведаміла пра тое, што хоць адзiн валанцёр недзе прапаў. Гэта гісторыі, у якія ніхто не верыць, сказаў намеснік міністра.

Намеснік кіраўніка польскага МУС таксама адзначыў, што беларускія сілавікі пастаянна дапамагаюць нелегальным мігрантам у нападах на польскую мяжу.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)