У Мінску затрыманы мужчына, які падазраецца ў закладцы выбуховай прылады ў службовы аўтамабіль МУС. Міліцыя паведамляе, што прылада выбухнула ў ноч з 7 на 8 студзеня.

Як паведамляе прэс-агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на намесніка міністра ўнутраных спраў Генадзя Казакевіча, 11 студзеня следчыя выйшлі на мужчыну, а ўжо 13 студзеня падазраваны быў затрыманы.

 

Паводле звестак МУС, арыштаваны нідзе не працаваў і жыў недалёка ад Цэнтральнага РАЎС горада Мінска. Мінчук быў арыштаваны 13 студзеня пасля таго, як закладзеная ім выбуховая прылада спрацавала ў кіеску па продажы тытунёвых вырабаў, г.зв. «Табакерка».

 

Падчас ператрусу ў кватэры мужчыны, са слоў міліцыі, была канфіскаваная камп’ютэрная тэхніка з інструкцыямі па вырабе выбуховых рэчываў, іх кампаненты, а таксама гатовая «падукцыя». У Следчым камітэце паведамілі, што дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па арт. 289 (паўторны тэракт). Па артыкуле 289 мінчуку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці гадоў.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)