Украіна абвінавачвае Беларусь у хакерскай атацы.

У ноч на 14 студзеня шэраг ўкраінскіх урадавых сайтаў пацярпелі ад хакерскай атакі. Атакам падвергліся некалькі сайтаў, у тым ліку: Міністэрства замежных спраў, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства адукацыі, Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях, партал дзяржаўных паслуг «Дія»

Як паведаміў у інтэрв’ю Reuters сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Сяргей Дземедзюк, за атакамі стаіць хакерская група UNC1151, звязаная з беларускай выведкай. Па словах Дземедзюка, у атацы было выкарыстана праграмнае забеспячэнне, падобнае да таго, што выкарыстоўвалася ў атацы на Дэмакратычную партыю ЗША ў 2016 годзе. Менавіта тады ЗША абвінавацілі Расею ў нападах. Як вядома, Расія з’яўляецца блізкім саюзнікам Беларусі.

16 лістапада 2021 года амерыканская кампанія Mandiant паведаміла, што хакерская група UNC1151 мае сувязі з беларускімі сэрвісамі. Як піша Mandiant у сваім дакладзе:

UNC1151 зрабіла шмат істотных умяшанняў у ўкраінскія дзяржаўныя структуры. У той час як большая частка мерапрыемстваў была накіравана на Украіну, некаторыя былі накіраваныя на Літву і Польшчу.

UNC1151 атакавала многія беларускія СМІ і некалькі прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі ў Беларусі ў год напярэдадні выбараў у Беларусі 2020 года. UNC1151 атакавала СМІ ў Літве, Польшчы, Украіне і Латвіі, але мы не бачылі падобнай атакі супраць лідэраў апазіцыі або ўнутраных палітычных актывістаў у гэтых краінах. Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў асобы, якія былі мішэнню UNC1151, былі пазней арыштаваныя беларускім урадам перад беларускімі выбарамі 2020 года.

Групоўка не нападала на расейскія і беларускія дзяржаўныя ўстановы. Яна выцягвала інфармацыю ад міжурадавых арганізацый, якія мелі справу з дзяржавамі былога СССР, але не з іх урадамі.

Перад беларускімі выбарамі 2020 года UNG1151 удзельнічала у кампаніі па ачарненні ЗША і NATO. Mandiant лічыць, што хакерская група супрацоўнічае з хакерскімі групамі з Расеі. Паводле ўкраінскіх уладаў, гэта атака была самай моцнай за апошнія 4 гады.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)