Польскія памежнікі сцвярджаюць, што іх беларускія калегі самі пашкодзілі шчыт з выявай беларускага герба. Адпаведная заява з’явілася на сайце памежнай службы.

У заяве згадваюцца незвычайныя паводзіны беларускіх сiлавiкоў: “Каля 9:00 беларускія салдаты знялі з аднаго са сваіх памежных слупоў шчыт з выявай дзяржаўнага герба і адышлі з ім углыб тэрыторыі Беларусі. Праз некалькі гадзін беларусы вярнуліся і пачалі фатаграфаваць месца здарэння.”


Як паведаміла прэс-сакратар памежнай cлужбы Польшчы Ганна Міхальска, у другой палове дня беларускія памежныя службы паведамілі польскi бок аб пашкоджанні шчыта. Польшча запрапанавала сустрэчу для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння.

– Беларусы адмовіліся, і ўвечары ў СМІ з’явілася паведамленне аб пашкоджанні польскім бокам беларускай мяжы, – падкрэсліла лейтэнант Міхальска.

Палякі таксама заўважылі, што на трох іншых памежных слупах пад Белавежай некалькі дзён не было дзяржаўнай сімволікі.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)