Урад Беларусі ўвёў забарону на вываз гародніны і яблыкаў. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар прэм’ер-міністра Беларусі ў сваім профілі ў ФБ.

4 лютага 2020 г. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 70. Пастанова забараняе вываз за тэрыторыю Беларусі яблыкаў, цыбулі і капусты без атрымання аднаразовых ліцэнзій, выдадзеных Міністэрствам Aнтыманапольнага Рэгулявання і Гандлю Рэспублікі Беларусь(МАРГ павінна узгадненяць рашэнні з абласнымі выканкамамі).

Аднаразовыя ліцэнзіі будуць выдавацца па правілах, устаноўленых у Дадатку да Пратакола аб нетарыфным рэгуляванні ў адносінах да трэціх краін (Дадатак 7 да Пагаднення аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года).

Рэгламент не будзе распаўсюджвацца на экспарт у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза і гуманітарную дапамогу трэцім краінам, а таксама на транзіт тавараў з краін, якія не ўваходзяць у ЕАЭС, у дзяржавы-члены ЕАЭС, або транзіт з краіны, якая не з’яўляецца членам ЕАЭС у іншую краіну за межамі ЕАЭС. Палажэнне набывае юрыдычную сілу з дня яго апублікавання (пакуль не апублікавана). Пастанова будзе дзейнічаць на працягу 3 месяцаў з магчымасцю падаўжэння яе дзеяння да 6 месяцаў.

Варта адзначыць, што ў снежні 2021 года Беларусь увяла эмбарга на яблыкі і іншыя прадукты харчавання з Польшчы. На гэтым тыдні прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка запэўніў, што дэфіцыту гародніны на ўнутраным рынку Беларусі няма і цэны на іх не рэгулююцца:

У нас ніколі не было дэфіцыту ў вытворчасці агародніны. Па некаторым пазіцыям мы вырошчваем у дзесяткі разоў больш, чым трэба ўнутры рынку, напрыклад, бульбы – у 13 разоў. У нас ёсць стабілізацыйныя фонды. Прэзідэнт у мінулым годзе даручыў аблвыканкамам, якія з’яўляюцца трымальнікамі стабфондаў, каб яны заклалі прадукцыю пад стопрацэнтную патрэбу ўнутранага рынку. Гэта было зроблена. Астатняе будзе вывозіцца на экспарт.

Аднак раней 26 студзеня ўрад Беларусі пастановай увёў максімальныя цэны на яблыкі і гародніну, якія вырабляюцца ў Беларусі, пра што прэм’ер-міністр забыўся ўспомніць. Як бачым, санкцыі супраць заходніх краін і рэгуляванне коштаў насамрэч толькі шкодзяць унутранаму рынку Беларусі.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)