У Баранавічах больш за тыдзень вядуцца ператрусы, пасля чаго людзей затрымліваюць. Хутчэй за ўсё, да рэпрэсій датычныя спецслужбы, лічаць беларускія праваабаронцы. Жыхары часта сутыкаюцца з крымінальнымі пагрозамі або арыштам за «супраціў».

Учора ў раённым судзе было разгледжана не менш за сем адміністрацыйных спраў аб «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Аднак, па словах відавочцаў, насамрэч судоў было значна больш. Пры гэтым жыхароў судзяць не толькі за рэпосты з т.зв «экстрэмісцкіх» каналаў, але і праз дасланне фатаграфій на платформу «Голас» пасля рэферэндуму.

Жыхарам Баранавіч масава «прапануюць» здаць «біяматэрыял», пагражаючы крымінальнымі справамі і арыштам.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)