82 гады таму НКУС ажыццявіў другую масавую дэпартацыю палякаў з Усходу.
У ноч з 12 на 13 красавіка 1940 г. пачалася другая арганізаваная НКУС дэпартацыя жыхароў усходніх тэрыторый Польшчы у глыб Савецкага Саюза. Усяго было дэпартавана каля 61 тыс. людзей. Сярод дэпартаваных грамадзян даваеннай Польшчы самай шматлікай групай былі палякі.
У 1940-1941 гадах савецкія ўлады ажыццявілі чатыры вялікія дэпартацыі з Усходняй Польшчы. Паводле савецкіх дакументаў, колькасць дэпартаваных углыб СССР складае 320 тысяч, а гісторыкі з Інтытуту Нацыянальнай Памяцi ацэньваюць гэтую лічбу ў 800 тысяч.
Перасяленне польскага насельніцтва лічылася савецкай уладай «задачай дзяржаўнай важнасці», таму план быў старанна падрыхтаваны ў найвышэйшых дзяржаўных колах.