На працягу трох тыдняў палякі на Віленшчыне змагаюцца за захаваньне дзьвюх польскіх школ у тракайскiм раёне. Польская супольнасць патрабуе аднавіць ранейшы статус гiмназii iм. Лонгіна Камалоўскага ў Полукні і пачатковай школы iм. Анджэя Стэльмахоўскага ў Старых Троках.
Чарговая манiфестацыя адбылася перад будынкам Міністэрства замежных спраў Літвы. Прадстаўнікі бацькоўскіх камітэтаў уручылі лiтоўскім дыпламатам рэзалюцыю з патрабаваннямі школьных супольнасцяў.
Бацькоўскія камітэты i польскія арганізацыі ў Літве чакаюць, што польскія ўлады перашкодзяць літоўскім чыноўнікам прыняць канчатковае рашэнне аб рэарганізацыі дзвюх польскіх школ.
Чарговая акцыя пратэсту ў абарону польскіх школ у тракайскiм раёне адбудзецца 23 красавіка пад амбасадай Літвы ў Варшаве.