Па словах праваабаронцаў, 13 жніўня 2021 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйную прадукцыю і сацыяльныя сеткі TUT.BY «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Згодна з гэтай пастановай суда, «экстрэмісцкімі» былі таксама прызнаныя «лагатыпы і лічбавыя знакі» TUT.BY і «Z». Лагатып Z належыць беларускаму незалежнаму парталу Zerkalo.io, які быў створаны камандай TUT.BY.

Пасля пачатку вайны ва Украіне лацінская літара Z стала сімвалам расійскай ваеннай агрэсіі. Цікава, што ў памяшчэннi ГУБАЗіКа вiсiць плакат з такім сімвалам. Гэта было відаць, напрыклад, на фотаздымках з беларускім актывістам Змітром Дашкевічам або спявачкай Рытай Флорэс.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)