Першы кіраўнік незалежнай Беларусі 87-гадовы Станіслаў Шушкевіч трапіў у рэанімацыю, паведамляе Польскае агенцтва друку. У 1991–1994 гадах Станіслаў Шушкевіч быў старшынёй парламента Беларусі. У 1991 годзе ад імя сваёй краіны падпісаў у Вicкулях дамову аб роспуску СССР.

87-гадовага Шушкевіча рэанімавалі з-за наступстваў Covid-19. Месяц таму яму паставілі дыягназ «Амікрон».

Апошнія некалькі месяцаў Шушкевіч сядзеў у сваiм памяшканнi, і яго кантакты са знешнім светам былі зведзены да мінімуму.

Шушкевіч належыць да антылукашэнкаўскай апазыцыі. У 1991-1994 гадах узначальваў беларускі парламент. 8 снежня 1991 г. ад імя Беларусі падпісаў дамову аб роспуску СССР разам з кіраўнікамі Расіі і Украіны Барысам Ельцыным і Леанідам Краўчуком.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)