«Ачысцім усе нашы раёны ад гэтага агiднага [польскага] смецця» (з данясення наркама брыгады імя Варашылава палкоўніка Фёдара Маркава начальніку Цэнтральнага штаба партызанскага руху Панцеляймону Панамарэнку — 15 кастрычніка 1943 г. )
29 студзеня 1944 г. савецкія партызаны спалілi вёску Конюхі (Лідскі павет Навагрудскага ваяводства), размешчаную на паўднёва-ўсходняй ускраіне Рудніцкай пушчы. Сёння назва гэтай вёскi акрамя Налібокаў, стала сімвалам пакутніцкай смерці палякаў у Беларусi i Лiтве. Здавалася, гадамі пра трагедыю ў Конюхах ведала толькі вузкая група людзей. Нічога не можа быць больш памылковым – аказалася, што ўдзельнікі злачынства, яўрэі, якія служылі ў савецкіх партызанскіх атрадах, апісвалі свае зверствы ў шматлікіх мемуарах і дзённіках, апублікаваных у ЗША ці ў Ізраілі. Адсутнасць гэтай «гістарычнай літаратуры» прывяла да таго, што мы не здагадваліся, што бальшавіцкія забойцы з чырвонай зоркай на фуражках падавалi расправу над мірным насельніцтвам як «баявую аперацыю», у якой яны ледзь не ганарыліся ўдзелам. Успомнім, як знішчалася гэтая польская вёска.
Чырвоныя партызаны
Мясцовых людзей у савецкіх партызанах было вельмі мала, бо 1939-1941 гады паказалі народу сапраўдны твар «чырвонага раю». Выключэнне складалі толькі яўрэі, якія абараняліся ад знішчэння немцамі. Перайшоўшы на бок савецкага захопніка і супрацоўнічаючы з ім, яны пабудавалі сцяну паміж сабой і сваімі суседзямі палякамі і беларусамі. Насуперак сцвярджэнням некаторых журналістаў і гісторыкаў, яны не стварылі нейкіх асобных, незалежных яўрэйскіх атрадаў, а былі неад’емнай часткай савецкіх партызанаў — пад камандаваннем, прызначаным рускiмi, камісарамі, органамі НКУС, ячэйкамі камуністычнай партыі і камсамолу. Больш сур’ёзнага баявога значэння яўрэйскія групоўкі практычна не мелі. У складзе брыгад і савецкіх частак яўрэі звычайна выконвалі дапаможныя заданні, у т.л займалiся набыццём і зборам прыпасаў. Іх адносіны да мясцовага насельніцтва былі сапраўды такімі ж, як і ва ўсёй савецкай партызанкі – поўныя пагарды і агрэсіі, яны ставіліся да мясцовага насельнiцтва як да жыхароў заваяванай і варожай тэрыторыі. Пастаянна ўдзельнiчалi ў харчовых экспедыцыях – з’яўляючыся фактычна жорсткімі рабаўнікамi.
У Рудніцкай пушчы, акрамя некалькіх сотняў расiйскіх акружэнцаў i дэсантнікаў, асноўнае ядро чырвоных партызанаў складалі яўрэі (іх колькасьць ацэньвалася ў каля 2000 чалавек, якія знаходзіліся ў лясных лагерах). Наваколле лесу было маланаселеным, а вёскі вельмі беднымі. Харчаванне некалькіх тысяч бальшавікоў у Рудніцкай пушчы лягло на плечы жыхароў — знясіленых вайной, акупацыяй і нямецкімі кантынгентамі. Чырвоныя – рускія і яўрэі, не лічыліся з мясцовым насельніцтвам. Падчас рэквізіцыйных экспедыцый рабавалі літаральна ўсё, не толькі жывёлу, прадукты і адзенне, каштоўнасці — заручальныя пярсцёнкі, гадзіннікі, але нават фіранкі і дзіцячае адзенне (усё, што можна было абмяняць на гарэлку). Гэтыя «рэквізіцыі» праходзілі ў атмасферы тэрору, сялян збівалі, зневажалі, жанчын гвалтавалі. Рускія і яўрэі забівалі тых, хто супраціўляўся, на месцы. Чырвоныя партызаны апісвалі гэтыя экспедыцыі вельмі характэрна – “бамбёжкі” (задумка заключалася ў тым, каб “разграмiць” сялян – абрабаваць). Мясцовыя жыхары спачатку цярпліва пераносілі бальшавіцкія эксцэсы, ставячыся да іх як да часовага стану. Часам умешваліся войскі Арміі Краёвай – але яны не заўсёды былі побач – яны былі ўвесь час у руху, дзейнічалi на велізарных тэрыторыях, пастаянна вялi баi з немцамi. Сяляне часта былі пакінутыя на волю лёсу. У такой сітуацыі апынуліся і жыхары вёскі Конюхі.
Колькасць спаленых жывымі не ўстаноўлена
У другой палове 1943 года сяляне з Конюхаў упершыню аказалі супраціўленне чырвоным бандытам — упершыню двое жыхароў схапілі сякеры і прагналі групу, якая прыйшла на «бамбёжку». Мясцовы стараста звярнуўся па дапамогу да літоўскай адміністрацыі (вёска знаходзілася ў раёне, які ўваходзіў у склад Літоўскага камісарыята). Аднак літоўцы адмовілі ў дапамозе і не пагадзіліся на арганізацыю мясцовай самаабароны («самааховы»). Яны ведалі, што ў суседнім камісарыяце Беларусі гэтая арганізацыя часта трапляла пад кантроль польскай Арміі Краёвай і забяспечвала яе зброяй і амуніцыяй. Варта адзначыць, што некаторыя крыніцы паведамляюць, што ўрэшце мясцовыя літоўскія ўлады перадалі вёсцы некалькі старых вінтовак. У любым выпадку, гэта не змяніла прынцыпова становішча жыхароў. Сяляне сваімі сіламі арганізавалі абарону. Сталі несці начныя дзяжурствы. Гэтыя дзеянні былі эфэктыўныя толькі ў дачыненні да меншых груповак бальшавікоў — жыхары былі амаль безабаронныя. Іх «арсенал» — дзясятак старых вінтовак і г.зв. абпілы, іржавыя вінтоўкі і пісталеты з абмежаваным запасам патронаў. Некалькі разоў гучалі стрэлы ўсляпую, у начной цемры, аднак, удавалася прагнаць аматараў «бамбёжак». Конюхі былі не адзінай вёскай, жыхары якой арганізаваліся на абарону свайго жыцця і маёмасці. Падобная самаахова была створана ў некалькіх вёсках на ўскраіне Рудніцкай пушчы. У іншых былі створаны падпольныя атрады Арміі Краёвай, якія таксама абаранялі насельніцтва ад няпрошаных начных «гасцей».
Камандаванне чырвоных партызан у Рудніцкім лесе расцаніла гэтую сітуацыю як адкрытае паўстанне супраць «савецкай улады». Конюхi былi абраны для «карнай аперацыi» з мэтай запалохвання іншых. 29 студзеня 1944 года на вёску напалі бальшавікі з атрада «Cмерць акупантам» пад камандаваннем Канстанціна Радзівонава «Смірнова». Вось як апісвае ход падзеяў адна са справаздач структураў Польскага падполля:
«У апошнія дні студзеня [1944 г.] вёска Конюхі была акружаная яўрэйска-бальшавіцкай бандай колькасцю каля 2000 чалавек. Акружылі, вёску падпалілі. Стралялі ў беглых жыхароў. Схопленых дарослых і дзяцей жывымі кідалі ў агонь. Вынік: 34 забітых, 14 параненых, колькасць спаленых жывымі не ўстаноўлена. З 50 будынкаў засталося толькі 4.
Камандаванне савецкіх партызан з Рудніцкага лесу расцаніла «акцыю» ў Конюхах як вялікі поспех і выслала ў Маскву трыумфальнае паведамленне.
Усіх расстралялі
Разня вёскі, як ужо гаварылася, апісвалася ў шматлікіх дзённіках яўрэйскіх партызан. Яны дасягнулі вышыні крывадушнасці і абсурду. Напрыклад, яўрэйскі партызан Гельперн апісваў пацыфікацыю Конюхаў як… напад на нямецкі гарнізон, знішчаны пасля жорсткага бою (у вёсцы быў не толькі адзін немец, але нават літоўскі паліцай)!
Хаім Лазар, наадварот, пацвярджаў пацыфікацыйны характар «аперацыі», але прадстаўляў Конюхi як умацаваную крэпасць, якую абараняла моцная, добра ўзброеная каманда. Ён таксама свядома хлусіў пра прычыны бальшавіцкай «акцыі». Ён напісаў, між іншым:
“(…) Тое, што вёска Конюхі — гняздо бандыцкіх груповак і цэнтр антыпартызанскіх інтрыг, вядома з некаторых часоў. Яе жыхары, вядомыя сваёй бязбожнасцю, падбухторвалі мясцовае насельніцтва, распаўсюджваючы здабытую ад немцаў зброю і праводзячы акцыю супраць партызан. Вёска была добра ўмацавана, кожны дом меў стратэгічнае становішча і быў умацаваны абарончымі равамі. Абапал стаялі назіральныя вышкі. Менавіта гэтае месца было абранае для правядзення акцыі запалохвання. У адзін з вечароў 120 лепшых партызан, узброеных лепшай зброяй, накіраваліся ў вёску. Сярод іх было 50 яўрэяў пад камандаваннем Якава Прэнера. Апоўначы яны апынуліся ў ваколіцах вёскі. Было загадана не пакідаць у жывых нікога, у тым ліку інвентар, а будынкі спаліць.
Перад самым світаннем вёску акружылі. (…) Партызаны пачалi палiць хаты і будынкі загадзя падрыхтаванымі факеламі. З многіх дамоў было чуваць грукат выбухаў. Напаўаголеныя людзі выскоквалі з вокнаў, спрабуючы ўцячы — у іх траплялі кулі. Многія кінуліся ў раку і іх таксама расстралялі. Хутка акцыя скончылася. Спалена 60 дамоў, з 300 жыхароў ніхто не выратаваўся (…)”.
Ацалелых жыхароў, пазбаўленых сродкаў да існавання, разагналі. Савецкія ўлады доўгія гады адсочвалі іх як «польскіх фашыстаў» і «калабарантаў нямецкага акупанта».
Усходнiя землi ў агні
Такіх мясцін, як Конюхі, на зямлі Міцкевіча было шмат. 24 красавіка 1943 г. савецкая брыгада ім. Жукава спаліла частку вёскi Дзераўная ў стаўпцоўскiм раёне (спалена 92 дамы). 8 мая 1943 г. брыгада iм. Сталіна спаліла вёску Налібокі, забіўшы там 129 палякаў («аперацыя» праводзілася з удзелам яўрэйскай групоўкі»). У пачатку восені 1943 г., пасля ліквідацыі атрада Арміі Краёвай пад камандаваннем Антонія Бужыньскага «Кміціца» (загінула 80 жаўнераў Арміі Краёвай), бальшавікі падчас «зачысткі» мясцовасці забілі дзясяткі сялян, якія падтрымлівалі Армію Краёву або падазравалiся у яе падтрымцы. Падобна было і пасля ліквідацыі Стаўпцоўскага батальёна АК у снежні 1943 г. — з ліку жыхароў лясных вёсак было забіта некалькі дзесяткаў чалавек. 26 лютага 1944 г. савецкая брыгада «Наперад» і iм. Чапаева напала на польскія вёскі: Ізабелін, Качанава, Бабіньск і Лугамовічы; гэтыя вёскі былі спалены, некалькі дзесяткаў жыхароў загінулі (атрады Арміі Краёвай вялі кровапралітны бой з бальшавікамі за абарону гэтых вёсак). 5 сакавіка 1944 г. падраздзяленні савецкай брыгады ім. Кірава (уключаючы арджанікідзаўскі атрад — зноў жа яўрэі) пацыфікавалі хутары і пасяленнi ў раёне Дакудава, жыхароў якіх абвінавацілі ў падтрымцы польскіх партызан (загінула 47 чалавек, у асноўным з сем’яў, чые сыны служылі ў Арміі Краёвай). У ноч з 8 на 9 красавіка 1944 г. бальшавікі спалiлі польскую вёску Шчэпкі ў Стаўпцоўскiм раёне (некалькі дзясяткаў жыхароў спалены жывымі). У Куле і Кульчыцах (Стаўпцоўскi раён) таксама загінулі ад рук Саветаў сяляне, якіх падазравалі ў дачыненні да польскага незалежніцкага руху. 14 мая 1944 г. падчас нападу на часці Арміі Краёвай, якія стаялі ў вёсцы Камень (Стаўпцоўскi раён), савецкія часткі спалілі 80 працэнтаў вёскi і забілі больш за 20 жыхароў (падчас абароны загінуў 21 салдат 78-га стралковага палка Арміі Краёвай, шмат параненых). 13 чэрвеня 1944 г. савецкія партызанскія брыгады спалiлi беларускія вёскі над Нёманам — Купіск Любчанскі, Купіск Першы і Купіск Казённы. «Аперацыя» была праведзена пад выглядам аблавы на 10-асабовую беларускую самаахову, якая ахоўвала мост. У вынiку гэтых дзеянняў было спалена каля 500 гаспадарак і забіта вялікая колькасць мірных жыхароў (у беларускіх сялян, у тым ліку жанчын і дзяцей – бальшавікі стралялі як качак).
Гэты спіс злачынстваў можна было б памнажаць яшчэ доўга. Мы павінны памятаць пра сваіх загінулых – асабліва цяпер, калі розныя “аўтарытэты” спрабуюць прымусіць нас забыцца, хто ў тыя гады быў героем барацьбы за Польшчу, а хто здраднікам і злачынцам.
Казімір Краеўскі
Крыніца: Nasz Dziennik