Расійская і беларуская прапаганда моцна піярыць заяву Яніны Ахойскай, якая распаўсюджвае хлусню пра Польшчу, папярэдзіў урадавы ўпаўнаважаны па бяспецы інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Польшча Станіслаў Жарын.
Нядаўна вядомая еўрадэпутат у эфіры TOK FM заявіла, што ахвяраў на польска-беларускай мяжы можа быць больш. Ахойская выказала здагадку, што іх маглі «прыбраць у брацкую магілу» ў Белавежскай пушчы «ў той час, калі доступ да мяжы быў закрыты». «Проста сабралі целы, каб не было доказаў». «Ёсць паведамленні пра амаль 300 чалавек, якія зніклі без вестак», – сказала яна.
Жарын нагадаў, што «беларуская прапаганда вядзе сiстэматычныя інфармацыйныя атакі супраць Польшчы ў сувязі з рашэннем польскіх уладаў, якое дазволіла спыніць маршрут нелегальнай міграцыі на польска-беларускай мяжы». «Беларусь і Расія, якая задае тон яе прапагандзе, паслядоўна абвінавачваюць Польшчу ў гвалце ў дачыненні да іншаземцаў, агрэсіі, злачынствах і дзеяннях супраць навакольнага асяроддзя», — адзначыў ён.
Reżim białoruski od wielu miesięcy oskarża Polskę o zbrodnie popełniane rzekomo na granicy polsko-białoruskiej. Obecnie rosyjska i białoruska propaganda bardzo mocno promuje wypowiedź J. Ochojskiej, która uwiarygadnia kłamstwa przeciwko PL. pic.twitter.com/SiKLKfsZ3g
— Stanisław Żaryn (@StZaryn) March 14, 2023
Урадавы прадстаўнік звярнуў увагу на тое, што «ў рамках забеспячэння даверу да сваіх тэзісаў Беларусь прапагандавала тую ж хлусню і абвінавачванні, якія распаўсюджваў здраднік Эміль Ч., які ўцёк з Польшчы і далучыўся да Беларусі, — ён распаўсюджваў абвінавачванні ў нібыта польскіх злачынствах». Жарын нагадаў, што на гэтай падставе рэжым Аляксандра Лукашэнкі «абвінаваціў Польшчу ў масавых злачынствах, нават спрабуючы падаваць заявы ў міжнародныя трыбуналы па гэтай справе». Тады ён адзначыў, што прапагандысцкая дзейнасць Беларусі вядзецца ўзгоднена, скаардынавана і з улікам мэт Расіі. «Такім чынам Ахойская легітымізуе небяспечныя інфармацыйныя атакі супраць Польшчы», — заявіў Жарын.
Учора па гэтай справе польская пракуратура распачала крымінальную справу.
Крыніца: wprost.pl
Fot. Canva/Wikimedia Commons