Польшчы ўдалося вызваліць больш за 10 палітвязняў у Беларусі, паведаміў Польскаму радыё намеснік міністра замежных спраў Павел Яблоньскі. Грамадскасці вядомыя чатыры прозвішчы.

Па словах Яблоньскага, дыпламатычныя метады ў адносінах з Беларуссю ненадзейныя, але Польшча ўсё ж дамагаецца некаторых поспехаў.

«Нам удалося дасягнуць мэты ў выпадку нават больш за 10 чалавек. Я не хачу казаць пра дэталі гэтых спраў, таму што кожны раз быў індывідуальны падыход. У выпадку такіх перамоў трэба быць асцярожным. Самы вялікі поспех — дамагчыся вызвалення палітвязняў. Я цяпер кажу пра палякаў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах, таму што гэта для нас прыярытэт, але нам трэба памятаць, што па палітычных матывах асуджана ў Беларусі больш за 1500 чалавек», — заявіў Яблоньскі.

У 2021 годзе Беларусь вызваліла трох актывістак польскай меншасці. Яны былі высланыя з Беларусі ў Польшчу. Гэта Ганна Панішава, Марыя Цішкоўская і Ірэна Бярнацкая.

У сакавіку 2022 года кіраўніка незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс вызвалілі з-пад варты і перавялі пад хатні арышт. 9 лютага на 8 гадоў калоніі асудзілі журналіста Андрэя Пачобута.

Крынiца: nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)