79 гадоў таму, у ноч з 13 на 14 мая 1944 года, пад Мураванай Ашмянкай (цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці) 5 брыгад Арміі Краёвай пад камандаваннем маёра Чэслава Дэмбіцкага «Ярэмы» перамаглi калабарацыянісцкі Літоўскі лакальны корпус. Гэта была найбуйнейшая сутычка польскага падполля з літоўскімi калабарацыянiстамi. 

Бітва пад Мураванай Ашмянкай вялася паміж Арміяй Краёвай і Lietuvos Vietine Rinktine (Літоўскім лакальным корпусам), які супрацоўнічаў з немцамі. Палякі мелі пяць брыгад колькасцю каля 600 салдат, літоўцы з 301-га батальёна Lietuvos Vietine Rinktine (LVR) каля 750 салдат. У вынiку перамогу атрымалі польскія партызаны.

У той жа час 13-я брыгада пад камандаваннем Адама Вальчака увайшла ў Талмінаў. Пасля раптоўнай масіраванай атакi большасць літоўскіх салдат склала зброю. У бітве літоўцы страцілі 50 чалавек забітымі і 60 параненымі, палякі — 13 забітымі і 25 параненымі. Амаль 400 літоўскіх жаўнераў трапілі ў палон. У выніку гэтай бітвы, а таксама ранейшых паражэнняў літоўскіх фарміраванняў у барацьбе з польскімі партызанамі, немцы распусцілі Літоўскі лакальны корпус. Генерал Плехавічус і члены яго штаба былі арыштаваны і заключаны ў лагер Саласпілс пад Рыгай.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)