Заяўку на прысваенне зале імя вялікага паляка, аднаго з найвялікшых герояў Другой сусветнай вайны і пакутніка камунізму падала еўрадэпутат ад польскай партыi “Права і справядлівасць” Ганна Фотыга.
– Гераізм Вітольда Пілецкага пазачасавы і універсальны. Капітан – герой Польшчы, Еўропы і свету. Я радa, што пасля шматгадовых намаганняў важная зала пасяджэнняў у Еўрапейскім парламенце будзе насіць яго імя. Ведаючы біяграфію Пілецкага, яго мужнасць, ідэалы і пазіцыю перад абліччам варварскіх таталітарызмаў, нашмат лягчэй зразумець польскі досвед і нашу адчувальнасць. Я перакананая, што Еўропе патрэбныя такія бездакорныя заступнікі, як капітан Пілецкі, таму што толькі ўкаранёная ў традыцыю такіх герояў яна мае шанец на паспяховае развіццё, заявіла экс-міністр замежных спраў Ганна Фотыга.
Імем капітана Пілецкага названа зала, дзе адбываюцца пасяджэнні групы еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў. Яна знаходзіцца на першым паверсе, насупраць прэстыжнай залы імя Іегудзі Менухіна.
Znając biografię Pileckiego, jego odwagę, ideały i postawę w obliczu barbarzyńskich totalitaryzmów, o wiele łatwiej można zrozumieć polskie doświadczenia, naszą wrażliwość. Jestem przekonana, iż Europa potrzebuje tak nieskazitelnych patronów jak Rotmistrz Pilecki, gdyż tylko… pic.twitter.com/HbHa2xuCub
— Anna Fotyga Biuro Poselskie (@AnnaFotyga_PE) May 31, 2023