359 гадоў таму, 6 чэрвеня 1664 года, войска Рэчы Паспалiтай на чале з гетманам Міхалам Пацам разбіла маскоўскае войска на рацэ Лучэсе пад Віцебскам. У выніку бітвы харугвы Рэчы Паспалітай страцілі менш за сто воінаў, у той час як страты рускiх склалі ажно 6 тысяч жаўнераў. Такім чынам былі захоплены 63 маскоўскія харугвы.

У сярэдзіне XVII стагоддзя ў гісторыі Рэчы Паспалітай пачаўся бурны перыяд, які склаўся з такіх падзей, як паўстанне Хмяльніцкага, польска-расійская вайна 1654-1667 гг., шведскі патоп і паўстанне Любамірскага. Яны запоўнілі ўвесь перыяд панавання караля Яна Казіміра.

Ilustracja

Польны гетман Міхал Казімір Пац

Жаўнеры Рэчы Паспалітай другой паловы XVII ст.

Увосень 1663 г. кароль i вялiкi князь Ян Казімір з моцнымі польскімі і літоўскімі войскамі накіраваўся на правабярэжную Украіну, якая ў студзені 1664 г. увайшла ў склад Расійскага царства. Ранняй вясной 1664 г. частка войска Рэчы Паспалітай пад камандаваннем Міхала Казіміра Паца аддзялілася ад асноўных каралеўскіх сіл і рушыла на поўнач, каб супрацьстаяць рухам маскоўскіх войск пад камандаваннем князя Івана Хаванскага, якія дзейнічалі ва ўсходняй частцы Вялікага княства Літоўскага, заняўшы Дуброўну, Оршу, Барысаў, Талочын, а потым раскінуўшыся пад Віцебскам, чакаючы на харчаванне і папаўненне.

Ilustracja

Віцебск у XVII ст.

На пачатку 1664 г. Міхал Казімір Пац разбіў пад Бранскам маскоўскае войска Баратынскага, а потым рушыў свае войскі са Старадуба на Магілёў. Маскоўскае войска было атакавана харугвамi Міхала Казіміра Паца і разбіта на рацэ Лучэсе пад Віцебскам.

Польска-літоўскае войска страціла менш за сотню жаўнераў, а маскоўскае — амаль 6 тысяч. Таксама Рэч Паспалітая захапіла 10 гармат і 63 харугвы.

У выніку паразы рускіх князь Іван Хаванскі быў прыніжаны і саступіў камандаванне Юрыю Далгарукаву.

Крыніца: muzhp.pl/wikipedia.org

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)