У Чачэрску на Гомельшчыне пачалася рэканструкцыя ратушы ХVІІІ стагоддзя.

Класіцыстычная ратуша з элементамі неаготыкі, верагодна, была пабудавана ў 1774 годзе.

Папярэдні раз аднаўленнем ратушы займаліся 30 гадоў таму — пасля пажару, які адбыўся ў 1974 годзе.

Потым 25 гадоў мясцовыя ўлады праводзілі рамонтныя работы без прыцягнення спецыялістаў. Таму цяпер “Гомельрэстаўрацыя” будзе, верагодна, займацца і рэканструкцыяй, і рэстаўрацыяй будынка. Мяркуецца, што на работы спатрэбіцца дзевяць месяцаў.

Ратуша ў савецкiя часы (fot. radzima.org)

Крыніца: euroradio

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)