У пачатку 2024 года група беларускіх рэканструктараў заснавала ў Беластоку гістарычны клуб “Invictus 1863”, каб расказваць пра паўстанне 1863 года. Некалькі дзён таму клуб арганізаваў мерапрыемствы ў ваколіцах Беластока, прысвечаныя 160-м угодкам пакарання Кастуся Каліноўскага і яго таварышаў у Вільні.

Месца, вядомае як “Шыбеніца”, дзе ў маі 1863 года былі забіты паўстанцы, знаходзіцца ў Харошчы, што непадалёк ад Беластока. Сёння гэта адзіны помнік на Падляшшы, прысвечаны паўстанцам 1863 года.

Пакаранне смерцю кiраўніка паўстання прайшло 22 сакавіка 1864 года ў Вільні. Каліноўскага і чатырох яго паплечнікаў публічна павесілі на Лукішскай плошчы.

Царскі ваенны суд прыгаварыў будучага нацыянальнага героя Польшчы, Беларусі і Літвы да смяротнага пакарання шляхам расстрэлу, аднак вядомы сваёй жорсткасцю генерал Мураўёў загадаў павесіць правадыра паўстанцаў.

Месца пахавання герояў было невядома да нядаўняга часу, калі іх магілы былі знойдзены пасля абвальвання зямлі на Гедымінавай гары. 22 лістапада 2019 года адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання астанкаў Каліноўскага і іншых паўстанцаў.

Крыніца: wb24.org, facebook.com/invictus1863, belsat.eu

Фота: facebook.com/invictus1863

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)