Грамадзянін Злучаных Штатаў Эван Ньюман, датычны да студзеньскага нападу на Капітолій у Вашынгтоне папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Пра гэта паведамляе дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 1».
Эван Ньюман быў абвінавачаны ў нанясенні ўдару паліцэйскаму каля Капітолія і выкарыстанні металічнай барыкады ў якасці тарана для нанясення ўдараў іншым афіцэрам падчас беспарадкаў 6 студзеня ў Вашынгтоне.
Як паведамляе California News Times, Ньюмана падазраюць у нападзе, супраціве, перашкодзе супрацоўнікам паліцыі, гвалтоўным уварванні і незаконнай дзейнасці ў будынку Капітолія.
Тым не менш Нойману ўдалося пазбегнуць затрымання і вылецець у Італію, адкуль паехаў ва Украіну, дзе пражыў некалькі месяцаў.
Сам падсудны паведаміў дзяржаўнаму тэлебачанню, што ўцякае ад «пераследу»:
«Я не вырашаўcя прасіць прытулак, пакуль СБУ не пачало пераследваць мяне ва Украіне <…> Гэта жахліва. Гэта палітычны пераслед… Не расследаванне крымінальнага злачынства, а менавіта палітычны пераслед. І гэта такі ўзровень, з якім я нічога не магу зрабіць», – распавёў беларускаму дзяржтэлебачанню.
Вядома, што грамадзянін ЗША быў двойчы судзімы, у тым ліку, за гандаль марыхуанай.