Як паведамляе ў сваім «Твітары» Польская памежная служба, мігранты па-ранейшаму намагаюцца нелегальна перасякчы беларуска-польскую мяжу.
6 сакавіка польскія памежнікі прадухілілі спробу нелегалаў сілай патрапіць з Беларусі ў Польшчу. На памежных участках у раёне Дубічэ-Цэркеўне і Мельнік грамадзяне Гвінеі і Бангладэш закідалі польскіх памежнікаў камянямі. Да аперацыі сілавога фарсіравання польскай мяжы былі таксама задзейнічаны беларускія памежнікі.
На наступны дзень супрацоўнікі памежнай службы затрымалі 28 чалавек, у асноўным грамадзянаў Кубы, Емена, Сірыі, Камеруна і Турцыі, якія незаконна прабавалі перасекчы беларуска-польскую мяжу.
Міграцыйны крызіс, штучна выкліканы беларускімі ўладамі, працягваецца з восені 2021 года.