Лукашэнка заявіў, што прабачэнні былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева перад выпадковымі ахвярамі падаўлення пратэстаў 2020 года былі непатрэбнымі.

Такое меркаванне дыктатар выказаў у інтэрв’ю расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву.

А міністр ёсць міністр. Ён пачаў прасіць прабачэння. Са мной не ўзгадніў. Прасіць прабачэння не было за што. Ну, ён сказаў: «Я гатовы там на сябе ўзяць…» і не трэба нічога браць на сябе. Не трэба, калі ты не вінаваты. Не трэба ім дагаджаць, бо было б як у Казахстане.

13 жніўня 2020 года ў інтэрв’ю рэжымнаму тэлебачанню тагачасны міністр унутраных спраў Юрый Караеў папрасіў прабачэння перад выпадковымі ахвярамі, словы міністра таксама апублікавалі дзяржаўныя агенцтвы:

Пры любой масавай схватцы, пры прэсечэнні групавых або масавых парушэнняў грамадскага парадку атрымліваецца так, што дзейнічаюць на тых, хто спецыяльна на гэта ішоў, і на тых, хто апынуўся побач, не сыйшоў на час, не змог адскочыць. Вось за гэтых людзей, тых, каму дасталося, я як камандзір хачу ўзяць на сябе адказнасць і па-чалавечы папрасіць прабачэння перад гэтымі людзьмі

Варта адзначыць, што пасля пратэстаў у Беларусі не было ўзбуджана ніводнай справы ў дачыненні да сілавікоў, якія прымянілі сілу да удзельнікаў пратэстаў і звычайных мінакоў. Як бачым, нават у параўнанні са сваімі падначаленымі дыктатар жыве ў сваім нерэальным свеце.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)