83 гады таму, 23 мая 1940 года, падводная лодка ORP «Orzeł» (бел. Арол) выйшла на патруляванне, якое павінна было стаць апошнім. «Арол» быў самай сучаснай падводнай лодкай Другой Польскай Рэспублікі.

6 чэрвеня караблю было загадана спыніць патруляванне і вярнуцца на базу ў Розіт, куды яно ўжо не вярнулася … Праз некалькі дзён з-за адсутнасці якіх-небудзь навін судна было прызнана прапаўшым без вестак. Знікненне «Арла» застаецца адной з найвялікшых таямніц польскай гісторыі.

fot. nac.gov.pl, sygn. 1-W-2028-3

undefined

fot. nac.gov.pl, sygn. 1-W-2029-2

Iснуе некалькі гіпотэз адносна патаплення карабля. Найбольш верагоднай версіяй з’яўляецца тое, што карабель быў выпадкова затоплены брытанскім самалётам, які патруляваў ўзбярэжжа Вялікабрытаніі. Пілот мог распазнаць «Арол» як варожую падводную лодку. Гэтую падзею, падобна, пацвярджае захаванае паведамленне брытанскага пілота, які паведаміў аб патапленні судна, падобнага на нямецкую падводную лодку.

Таксама гэта можа быць выбух на марской міне, якая сарвалася з якара. Такая падзея магла адбыцца дзе заўгодна ў Паўночным моры. Доктар Губерт Яндо, аўтар кнігі «Арол. Гісторыя і гіпотэзы яго патаплення» дадае трэцюю магчымасць — навігацыйную памылку экіпажа або адмову аднаго з бартавых прыбораў.

Brak dostępnego opisu zdjęcia.

Асабліва верагоднай выглядае другая версiя, у сувязі з ваеннай эксплуатацыяй карабля. Знікненне «Арла», якім бы таямнічым ні было, — толькі эпізод яго незвычайнай эпапеі.

ORP “Orzeł” – адна з легенд польскага флоту часоў Другой сусветнай вайны. Праславіўся дзёрзкім уцёкам з інтэрніравання ў Талінскім порце ў верасні 1939 г. і патапленнем у красавіку 1940 г. нямецкага ваеннага транспартніка «Рыа-дэ-Жанэйра», на борце якога знаходзіліся салдаты і вайсковая тэхніка. Такім чынам, польскі карабель спрычыніўся да выкрыцця планаванага Гітлерам уварвання ў Нарвегію.

Wb24.org паводле IPN, polska-morska.pl

Галоўнае фота: Мікoлай Качмарэк – Колер гісторыі

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)