У гэтым годзе пачнецца доўгачаканая рэканструкцыя гістарычнага палаца ў Нароўлі недалёка ад Мазыра, пабудаванага Даніэлем Горватам у 1850 годзе ў італьянскім стылі. Работы ўключаюць не толькі рэканструкцыю самога памятнага будынка, але і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

“Усе экспертызы па праекце рэканструкцыі палаца ў Нароўлі пройдзены” – напiсаў на Фэйсбуку актывіст Пётр Кузняцоў.

Нараўлянскі райвыканкам толькі што выдаў дазвол на будаўнічыя працы. Папяровая версія яшчэ толькі будзе адасланая, але электронная ўжо прыйшла праз Вайбер.

Палац у Нароўлі (фота: citydog.by)

Гэта было няпроста, вельмі не проста. Не валодаю дакладнымі лічбамі, але ёсць ўражанне, што пераважная большасць падобных пачынанняў, дзе за справу бяруцца энтузіясты і гэтыя энтузіясты — не дзяржава, сканчваюцца менавіта на этапе праектавання”, — піша Кузняцоў.

Па яго словах перад пачаткам будаўнічых работ трэба вырашыць некалькі тэхнічных пытанняў. Імі актывіст плануе заняцца бліжэйшыя 5-10 дзён. Але ўжо на гэтым тыдні ў палацы пачнуць працаваць спецыялісты, якія зоймуцца разметкай, ацэнкай работ і г.д.

“Галоўная навіна ў тым, што ніхто нічога не кінуў і не збіраецца”, — заяўляе Кузняцоў.

Палац Горватаў у 1917 г. (фота: IS PAN 0000160422. Urbanski A. Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi. Warszawa, 1928)

Інтэр’ер палаца (фота: radzima.org/Андрэй Горват)

Познекласіцыстычны палац быў пабудаваны ў 1850 годзе Даніэлем Горватам. Пасля Другой сусветнай вайны яго адаптавалі пад інтэрнат для пабудаванай побач школы. Падчас перабудовы была прыбраная частка ўпрыгожванняў, а таксама павярховыя калонныя порцікі, але асноўная форма будынка засталася нязменнай. Двухпавярховы палац захаваў характэрныя рысы, у тым ліку шырокія рызаліты і дэкаратыўную балюстраду. Ззаду палаца знаходзіцца тэраса з фантанам і лесвіца, якая вядзе да ракі Прыпяць.

Альтанка лічыцца неафіцыйным сімвалам Нароўлі (фота: wikimedia.org)

Аб’ект акружае ландшафтны парк, які цяпер з’яўляецца гарадскім, з параднай брамай па праекце вядомага польскага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага. У парку выдзяляецца эмпірная альтанка. Комплекс гаспадарчых будынкаў XIX ст., што прымыкае да палаца, хоць і часткова разбураны, дагэтуль выкарыстоўваецца як прамысловае прадпрыемства.

Крыніца: wb24.org/euroradio/radzima.org

Галоўнае фота: citydog.by/wikimedia commons

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)