Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за зборную Польшчы, заваявала пуцёўку на Алімпійскія гульні ў Парыжы, паведамляе партал Pozirk.online.

Ліцэнзію спартсменцы прынёс забег 5 мая ў складзе эстафеты 4×100 м на чэмпіянаце свету, які праходзіць на Багамскіх астравах. Польская жаночая чацвёрка ў складзе: Крысціна Ціманоўская, Моніка Рамашка, Магдалена Стэфановіч і Ева Свабода прабілася ў гэтай дысцыпліне ў фінал.

 

Wyświetl ten post na Instagramie

 

Post udostępniony przez TVP Sport (@tvpsport)

Нагадаем, што тры гады таму спартсменка раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай зборнай падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе і адмовілася вяртацца ў Беларусь, баючыся за сваю бяспеку.

Тады беларускія чыноўнікі спрабавалі выціснуць Крысціну Ціманоўскую наўпрост з Алімпійскай вёскі ў Токіа пасля таго, як яна раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай зборнай. Ціманоўская адмовілася садзіцца на самалёт з Токіa.

У выніку яна знайшла прытулак у Польшчы. У 2022 годзе яна атрымала польскае грамадзянства з рук прэзідэнта Анджэя Дуды.

Крыніца: wb24.org/pozirk.online

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)