У даўнім фальварку Алешкі, які цяпер знаходзiцца ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, разбурылі гістарычную сядзiбу. На яго месцы будуецца новы дом, паведамляе тэлеграм-канал Naračanščyna.
Маёнтак Алешкі існаваў у XIX – першай палове XX стагоддзя. У перыяд Другой Рэчы Паспалітай ён знаходзіўся ў Віленскім ваяводстве, у Вілейскім павеце, а з 1927 года ў Маладзечанскім павеце, у гміне Грудак.
На мапах 1930-х гадоў можна пабачыць, што фальварак Алешкі налічваў прыкладна 3 будынкі. Адзін не захаваўся, другі быў знесены пару гадоў таму, а трэці стаў закінутым. У часы міжваеннай Польшчы, па дадзеным архіваў, адным з уладароў фальварка быў Юзэф Расецкі – польскі пратэстанцкі святар. Мясцовыя жыхары нічога не ведаюць наконт сядзібы.
Крыніца: wb24.org, t.me/naracanscyna