У Палацы Вялікіх Князёў Літоўскіх у Вільні адкрылi інтэрактыўную выставу «Паўстанцы 1863-1864», прысвечаную самаму буйному і доўгаму нацыянальна-вызваленчаму паўстанню супраць расійскага акупанта.
Выстава складаецца з 16 павільёнаў і мультымедыйнага купала ў гонар Кастуся Каліноўскага — аднаго з камандзіраў паўстання 1863 года.
Выстава будзе праходзіць у палацы Вялікіх Князёў да 18 мая. Уваход вольны.
Крыніца: budzma.org
Фота: budzma.org