У нядзелю, 1 жніўня, у санктуарыі на Яснай Гары ў Чэнстахове нашчадкі і
сваякі жыхароў Навагрудка ўшанавалі памяць 11 сясцёр назарэтанак,
якія загінулі ад рук нацыстаў 1 жніўня 1943 году. Такім чынам манашкі
выратавалі жыцці іншых жыхароў гэтага горада. Больш за 20 гадоў таму
сёстры назарэтанкi з Навагрудка былі беатыфікаваны святым папам
Янам Паўлам II.

Традыцыйна, як і кожны год у гадавіну мучаніцкай смерці сясцёр
назарэтанак, на працягу 50 гадоў ладзіцца паломніцтва ў санктуарый у
Чэнстахове. Сярод паломнікаў былі, між іншым вучнi сясцёр назарэтанак,
нашчадкі сем’яў, выратаваных сёстрамi, і людзі, сямейныя карані якіх
паходзяць з Навагрудка і ваколіц.

Сёстры ахвяравалі жыццё у абмен на 120 арыштаваных і асуджаных да
смяротнага пакарання мясцовых палякаў. Масавыя арышты
прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі Навагрудка і ваколіц пачаліся ў
ліпені 1943 г. Пасля зняволення жыхароў настаяцельніца сясцёр
назарэтанак, сястра Стэла, заявіла аб сваёй волі ахвяраваць жыццё
дзеля іншых. У рэшце рэшт, нацысты змянялі смяротны прысуд на
высылку ў Германію, а некаторых адпусцілі. Усе яны перажылі вайну.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)