Учора стала вядома, што са сцяны Новага замка знікла шыльда, прысвечаная Тадэвушу Касцюшку і падзеям паўстання 1794 года ў Гродне. Сёлета гродзенцы адзначалі б 30-ю гадавіну яе адкрыцця. Невядомыя да гэтага часу фатаграфіі з урачыстага адкрыцця апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook беларускі гісторык Васіль Герасімчык.

Шыльда была ўрачыста адкрыта ў верасні 1994 года, у двухсотую гадавіну Касцюшкаўскага паўстання.

“Тут, у каралеўскім палацы падчас Вызвольнага паўстання 1794 г. з 14.05 да 30.09 працавала Гродзенская Паўстанская Парадкавая Камісія”, — было напісана на шыльдзе.

На фотаздымках можна пабачыць першую амбасадарку Польшчы ў незалежнай Беларусі – Эльжбету Смулкову.

Самі ж жыхары горада абвесцілі пра далучэнне да паўстання 28 красавіка. Яны вымусілі расійскія войскі адступіць з горада, а Гродна з мая да канца верасня 1794 года быў адным з найважнейшых цэнтраў паўстання.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)