Жыхары Гродна збіраюць подпісы за вяртанне памятнай шыльды ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Праз 30 гадоў гэтая таблічка знікла са сцяны Новага замка, паведамляе Euroradio.
“Мы мяркуем, што дэмантаж шыльды негатыўна ўплывае на турыстычны патэнцыял Гродна, абядняе нашу гісторыю”, — пішуць аўтары петыцыі, якую накіруюць у Гродзенскі гарвыканкам. Ад чыноўнікаў чакаюць тлумачэння, куда знікла шыльда і калі яе вернуць на месца.
Шыльда, прысвечаная Касцюшку, была ўсталяваная ў 1994 годзе. Са сцяны замка яе знялі ў сярэдзіне красавіка — два тыднi таму.
Крыніца: wb24/euroradio
Фота: telegram