31 ліпеня і 1 жніўня ў Навагрудку прайшла ўрачыстасць з нагоды 78-й гадавіны
мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак. Сёстры з Навагрудка арганізавалі
малітоўную сустрэчу і чуванне для сем'яў. Сустрэча пачалася з імшы ў лесе на
месцы пакутніцкай смерці сясцёр каля Навагрудка ў Батароўцы, якую
цэлебраваў біскуп гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня
моладзь з душпастырства Open правяла малiтву праслаўлення, пазней
адбыўся Крыжовы шлях. Начное чуванне скончылася святой iмшой ў 4.30
раніцы у прыблізны час расстрэлу сясцёр мучаніц.

Сёстры ахвяравалі жыццё у абмен на 120 арыштаваных і асуджаных да
смяротнага пакарання мясцовых палякаў. Масавыя арышты прадстаўнікоў
польскай інтэлігенцыі Навагрудка і ваколіц пачаліся ў ліпені 1943 г. Пасля
зняволення жыхароў настаяцельніца сясцёр назарэтанак, сястра Стэла,
заявіла аб сваёй волі ахвяраваць жыццё дзеля іншых. У рэшце рэшт, нацысты
змянялі смяротны прысуд на высылку ў Германію, а некаторых адпусцілі. Усе
яны перажылі вайну.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)