Гродзенскі абласны фестываль паэзіі пройдзе ў вёсцы Зачэпічы недалёка ад
Дзятлава. Фестываль пройдзе 28 жніўня ў 11.00 каля каменнага помніка ў гонар
мясцовых беларускіх паэтаў Герасіма Праменя, Петруся Граніта і Васіля
Струменя.
Мерапрыемства пяты раз ладзіцца ў Зачэпічах Гродзенскім абласным
аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў і мясцовай арганізацыяй
Таварыства беларускай мовы пры падтрымцы мясцовых уладаў. У гэтым годзе
ў фестывалі паэзіі павінны прыняць удзел пісьменнікі з Гродна, Слоніма, Ліды,
Навагрудка і Дзятлава.

на падст. gs.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)