Міністэрства адукацыі Беларусі адмяніла экзамены па мовах нацыянальных
меншасцей. Былi ўнесены змены ў пастанову №129 ад 21 чэрвеня 2021. Тэкст
зменаў быў апублікаваны 24 жніўня на партале pravo.by.
Гэтым дакументам Мiністэрства адукацыі вызначыла афiцыйны пералік
выпускных экзаменаў для 9-х і 11-х класаў у 2021/2022 навучальным годзе.
Дзевяцікласнікі, як і раней, будуць здаваць iспыты па тром прадметам. Гэта
будуць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама кантрольная па
матэматыцы. Для 11-класнікаў – пераказ па беларускай ці рускай (на выбар),
кантрольная па матэматыцы, экзамены па гісторыі Беларусі і замежнай мове.
Вучні школ, дзе навучанне вядзецца на мове нацыянальных меншасцей –
польскай ці лiтоўскай- павінны былі здаваць больш экзаменаў па гэтых
прадметах. Аднак міністэрства адмяніла гэтае рашэнне, і яно ўступае ў сілу з 1
верасня гэтага года.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)