У Лідзе створаць парк з батанічным садам.
Парк зойме плошчу 26 га на вуліцы Гастэла на тэрыторыі Зеленгасу. У парку будуць створаны ландшафты, дарожкі і вадаёмы.
У цэнтры парку размесціцца аранжарэя з вітражамі. 4-павярховы будынак будзе выкананы з металу і шкла, а яго форма будзе нагадваць кветку. Вышыня будынка складзе 30 метраў, а плошча – 700 м². Унутры аранжарэі з’явяцца ўзроўні з экзатычнымі раслінамі, а таксама дадатковае месца для кафэ з тэрасай, магазін з кветкамі, навучальны цэнтр з канферэнц-залай.
Аранжарэя зможа адначасова прыняць 170 чалавек. Гарадскі Зеленгас будзе арганізоўваць паездкі, прадаваць кветкі, валодаць кавярняй, арганізоўваць канферэнцыі.
Некаторыя расліны ўжо высаджаны ў парку.